Выборы Президента Республики Беларусь 26 января 2025 года
Яндекс.Метрика

З Днём Незалежнасці! Свіслаччына адзначае галоўнае свята краіны

Свіслачане разам з усёй краінай адзначаюць Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, свята беларускай дзяржаўнасці і суверэнітэта, грамадзянскасці і патрыятызму.

Менавіта ў гэты дзень кожны грамадзянін нашай краіны па-асабліваму адчувае яднанне са сваёй дзяржавай. Узгадвае пра тое, што беларускі народ коштам неймаверных страт заваяваў сваю свабоду і незалежнасць. Усведамляе, што ў далейшым павінен яе берагчы.

Свята ў Свіслачы пачалося з урачыстага мітынгу. На цэнтральнай плошчы сабраліся дарослыя і дзеці, прадстаўнікі калектываў і грамадскіх аб’яднанняў.

Удзел у святочных мерапрыемствах прыняў і калектыў «ВМК-АГРА».

З Днём Незалежнасці! Свіслаччына адзначае галоўнае свята краіны

Свіслачане ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання і да помніка воінам-вызваліцелям усклалі кветкі. Ад УП "ВМК-АГРА" кветкі ўсклаў дырэктар - Марчук Міхаіл Юр'евіч.

З Днём Незалежнасці! Свіслаччына адзначае галоўнае свята краіны

Святочныя мерапрыемствы прадоўжыліся ў гарадскім парку, куды калектыў «ВМК-АГРА», а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў направіліся па вуліцы калонай, яркай, упрыгожанай сцягамі і паветранымі шарыкамі.

З Днём Незалежнасці! Свіслаччына адзначае галоўнае свята краіны
З Днём Незалежнасці! Свіслаччына адзначае галоўнае свята краіны

У гарадскім парку наш калектыў падрыхтаваў выставу сельскагаспадарчай тэхнікі і інфармацыйна-гістарычны стэнд.

З Днём Незалежнасці! Свіслаччына адзначае галоўнае свята краіны
З Днём Незалежнасці! Свіслаччына адзначае галоўнае свята краіны