Выборы Президента Республики Беларусь 26 января 2025 года
Яндекс.Метрика

Свята вёскі Стокі

Свята вёскі Стокі «Жыві і квітней, родная вёсачка». 10.07.2022

Першае ўпамінанне пра вёску Стокі адносіцца да 17 стагоддзя, калі яна ўваходзіла ў склад Ялоўскага стараства. У 1752г. адбылося буйнае паўстанне сялян, у якім ўдзельнічалі і жыхары Стокаў. Назва вёскі пайшла ад рачулкі Стачанка, што бярэ пачатак у ваколіцах вёскі.

Зараз у вёсцы пражывае 71 чалавек, з іх працаздольных — 26, людзей пенсіённага ўзросту — 45.

Урачыстае мерапрыемства ў гонар вёскі Стокі, што адбылося ў нядзелю, 10 ліпеня, адкрыла старшыня Нязбодзіцкага сельскага савета Марына Качко.

Падчас свята падарункі ад гаспадаркі “ВМК-АГРА” ў знак павагі да сталасці і ў памяць аб гэтым дні атрымалі самыя старэйшыя жыхары вёскі і іх родныя.

Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце прадпрыемства Браніслаў Кісялеўскі ўручыў памятныя падарункі тым жыхарам вёскі, якія адзначылі значныя юбілейныя даты ў сваім жыцці.

Дзевяностагадовыя юбілеі ўжо адсвяткавалі

  • Свянціцкая Уладзіслава Янаўна і Турак Аляксандр Іосіфавіч.
  • З васьмідзесяціпяцігоддзем віншавалі

  • Саўко Марыю Аляксееўну.
  • Семдзесят пяць год са дня нараджэння адзначылі

  • Радзецкая Ніна Аляксееўна і Бажок Віктар Антонавіч.
  • Віншаванні з сямідзесяцігоддзем прымалі

  • Табанькова Валянціна Восіпаўна,
  • Улановіч Аляксандр Аляксандравіч,
  • Палубінская Валянціна Міхайлаўна,
  • Рожка Таццяна Мар’янаўна.
  • Свята вёскі Стокі
    Свята вёскі Стокі
    Свята вёскі Стокі

    Свята вёскі Стокі
    Свята вёскі Стокі

    Свята вёскі Стокі
    Свята вёскі Стокі
    Свята вёскі Стокі

    Свята вёскі Стокі